
======================================================================
LibreOffice 25.8 ReadMе
======================================================================


Каб азнаёміцца з апошнімі абнаўленнямі гэтага файла readme, глядзіце https://git.libreoffice.org/core/tree/master/README.md

Гэты файл змяшчае важную інфармацыю пра праграмнае забеспячэнне LibreOffice. Рэкамендуецца ўважліва прачытаць гэту інфармацыю перад пачаткам усталёўкі.

Супольнасць LibreOffice адказвае за распрацоўку гэтага прадукту і запрашае вас разгледзець магчымасць удзелу ў якасці члена супольнасці. Калі вы новы карыстальнік, вы можаце наведаць сайт LibreOffice, дзе знойдзеце шмат інфармацыі пра праект LibreOffice і супольнасці, якія існуюць вакол яго. Перайдзіце па спасылцы https://www.libreoffice.org/.

Ці сапраўды LibreOffice бясплатны для ўсіх карыстальнікаў?
----------------------------------------------------------------------

LibreOffice бясплатны для ўсіх. Вы можаце ўсталяваць гэтую копію LibreOffice на любую колькасць камп'ютараў і выкарыстоўваць яе ў любых мэтах (у тым ліку ў камерцыйных, дзяржаўных, адміністрацыйных і адукацыйных). Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў ліцэнзіі, якая пастаўляецца разам з гэтым дадаткам LibreOffice.

Чаму LibreOffice бясплатны для ўсіх карыстальнікаў?
----------------------------------------------------------------------

Вы можаце карыстацца гэтай копіяй LibreOffice бясплатна, таму што асобныя аўтары і карпаратыўныя спонсары распрацоўвалі, тэсціравалі, перакладалі, дакументавалі, падтрымлівалі, прасоўвалі і дапамагалі ў многіх іншых адносінах, каб зрабіць LibreOffice тым, чым ён з'яўляецца сёння — вядучым у свеце праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам для прадукцыйнасці дома і офіса.

Калі вы шануеце іх намаганні і жадаеце забяспечыць даступнасць LibreOffice у далёкай будучыні, калі ласка, падумайце аб унясенні ўкладу ў праект — глядзіце падрабязнасці на https://www.documentfoundation.org/contribution/. Кожны можа прыняць удзел у разпрацоўцы.

----------------------------------------------------------------------
Заўвагі па ўстаноўцы
----------------------------------------------------------------------

Для поўнай функцыянальнасці LibreOffice патрабуе наяўнасці Java Runtime Environment (JRE) сучаснай версіі. У інсталяцыйны пакет LibreOffice гэтае асяроддзе не ўваходзіць і павінна ставіцца асобна.

Патрабаванні да сістэмы
----------------------------------------------------------------------

Як правіла, рэкамендуецца устанаўліваць LibreOffice з дапамогай метадаў устаноўкі, рэкамендаваных вашым канкрэтным дыстрыбутывам Linux (напрыклад, з дапамогай Цэнтра праграмнага забеспячэння Ubuntu ў выпадку Ubuntu Linux). Гэта тлумачыцца тым, што звычайна гэта самы просты спосаб атрымаць устаноўку, аптымальна інтэграваную ў вашу сістэму. Насамрэч, LibreOffice цалкам можа быць устаноўлены па умаўчанні пры першапачатковай устаноўцы аперацыйнай сістэмы Linux.

Гэты "асобны" устаноўшчык LibreOffice прызначаны для карыстальнікаў, якім патрэбныя папярэднія версіі, якія маюць асаблівыя патрэбы, а таксама для незвычайных выпадкаў.

* Linux Kernel version 3.10 або вышэй;
* glibc2 version 2.17 або вышэй;
* FreeType version 2.8.0 або вышэй;
* GTK version 3.20 або вышэй;
* Gnome 3.18 або вышэйшай версіі з пакетам at-spi2 1.32 (патрабуецца для падтрымкі інструментаў дапаможных тэхналогій [AT]) або іншы сумяшчальны графічны інтэрфейс (напрыклад, KDE і іншыя).

Існуе шырокі выбар дыстрыбутываў Linux, і адзін і той жа пастаўшчык Linux можа прапаноўваць розныя варыянты устаноўкі (KDE супраць Gnome і г.д.). Некаторыя дыстрыбутывы пастаўляюцца з уласнай «натыўнай» версіяй LibreOffice, якая можа мець іншыя функцыі, чым гэтая версія LibreOffice, якая пастаўляецца супольнасцю. У многіх выпадках вы можаце ўстанавіць LibreOffice, якая пастаўляецца супольнасцю, разам з натыўнай версіяй. Аднак, вы можаце аддаць перавагу выдаліць «натыўныя» версіі перад устаноўкай гэтай версіі, якая пастаўляецца супольнасцю. Каб даведацца больш пра тое, як гэта зрабіць, звярніцеся да рэсурсаў дапамогі карыстальніка, якія прадастаўляе ваш канкрэтны пастаўшчык Linux.

Стварэнне рэзервовай копіі вашай сістэмы і дадзеных перад выдаленнем або ўстанаўленнем праграм - гэта рэкамендаваная практыка.

Пераканайцеся, што ў вашай сістэме дастаткова вольнай прасторы ў тымчасовым каталогу, і што ўстаноўлены правы на чытанне, запіс і выкананне. Закрыйце ўсе іншыя праграмы перад пачаткам устанаўлення.

Устаноўка LibreOffice на Linux-сістэмах, заснаваных на Debian/Ubuntu
----------------------------------------------------------------------

Каб атрымаць інструкцыі па інсталяцыі моўнага пакета (пасля інсталяцыі амерыканскай англійскай версіі LibreOffice), прачытайце раздзел ніжэй пад назвай «Інсталяцыя моўнага пакета».

Пасля распакоўкі спампаванага архіва вы ўбачыце, што яго змесціва было распакавана ў падкаталог. Адчыніце акно файлавага мэнэджара і перайдзіце ў каталог, які пачынаецца з "LibreOffice_", а затым укажыце нумар версіі і некаторую інфармацыю пра платформу.

Гэты каталог утрымлівае падкаталог пад назвай «DEBS». Зменіце каталог на каталог «DEBS».

Націсніце правую кнопку мышы ў каталогу і выберыце "Адкрыць у тэрмінале". Адкрыецца акно тэрмінала. У камандным радку тэрмінала ўвядзіце наступную каманду (перш чым каманда будзе выканана, вам будзе прапанавана ўвесці пароль карыстальніка root):

Наступныя каманды ўсталююць LibreOffice і пакеты інтэграцыі з працоўным сталом (вы можаце проста скапіяваць і ўставіць іх у экран тэрмінала, а не спрабаваць уводзіць іх):

sudo dpkg -i *.deb

Цяпер працэс устанаўлення скончаны, і ў сістэмным меню Праграмы/Офіс мусяць з'явіцца значкі для запуску праграм LibreOffice.

Устаноўка LibreOffice на Linux-сістэмах, якія выкарыстоўваюць RPM-пакункі, такіх як Fedora, openSUSE, Mandriva і іншыя
----------------------------------------------------------------------

Каб атрымаць інструкцыі па устаноўцы моўнага пакета (пасля інсталяцыі амерыканскай англійскай версіі LibreOffice), прачытайце раздзел ніжэй пад назвай «Інсталяцыя моўнага пакета».

Пасля распакоўкі спампаванага архіва вы ўбачыце, што яго змесціва было распакавана ў падкаталог. Адчыніце акно файлавага мэнэджара і перайдзіце ў каталог, які пачынаецца з "LibreOffice_", а затым укажыце нумар версіі і некаторую інфармацыю пра платформу.

Гэты каталог утрымлівае падкаталог пад назвай «RPMS». Зменіце каталог на каталог «RPMS».

Націсніце правую кнопку мышы ў каталогу і выберыце "Адкрыць у тэрмінале". Адкрыецца акно тэрмінала. У камандным радку тэрмінала ўвядзіце наступную каманду (перш чым каманда будзе выканана, вам будзе прапанавана ўвесці пароль карыстальніка root):

Для сістэм на базе Fedora: sudo dnf install *.rpm

Для сістэм тыпу Mandriva: sudo urpmi *.rpm

Для рэшты сістэм з RPM (openSUSE і інш.): rpm -Uvh *.rpm

Цяпер працэс устанаўлення скончаны, і ў сістэмным меню Праграмы/Офіс мусяць з'явіцца значкі для запуску праграм LibreOffice.

Акрамя таго, вы можаце выкарыстаць скрыпт «install», які знаходзіцца ў каталогу верхняга ўзроўню гэтага архіва, каб выканаць устаноўку ад імя карыстальніка. Скрыпт наладзіць LibreOffice на ўласны профіль для гэтай устаноўкі, асобны ад вашага звычайнага профілю LibreOffice. Звярніце ўвагу, што пры гэтым не будуць усталяваны кампаненты сістэмнай інтэграцыі, такія як элементы меню працоўнага стала і рэгістрацыі тыпаў MIME працоўнага стала.

Заўвагі адносна інтэграцыі з працоўным сталом для дыстрыбутываў Linux, якія не разглядаюцца ў прыведзеных вышэй інструкцыях па устаноўцы
----------------------------------------------------------------------

Павінна быць лёгка ўстанавіць LibreOffice на іншыя дыстрыбутывы Linux, якія не разглядаюцца ў гэтых інструкцыях па устаноўцы. Асноўны аспект, у якім могуць узнікнуць адрозненні, - гэта інтэграцыя з працоўным сталом.

У каталогу RPMS (ці DEBS адпаведна) таксама знаходзіцца пакет пад назвай libreoffice25.8-freedesktop-menus-25.8.0.1-1.noarch.rpm (ці libreoffice25.8-debian-menus_25.8.0.1-1_all.deb адпаведна, ці падобны). Гэта пакет для ўсіх дыстрыбутываў Linux, якія падтрымліваюць спецыфікацыі/рэкамендацыі Freedesktop.org (https://en.wikipedia.org/wiki/Freedesktop.org), і прызначаны для устаноўкі на іншыя дыстрыбутывы Linux, не апісаныя ў вышэйзгаданых інструкцыях.

Устаноўка Моўнага Пакета
----------------------------------------------------------------------

Спампуйце моўны пакет для патрэбнай мовы і платформы. Ён даступны ў тым жа месцы, што і асноўны архіў устаноўкі. З файлавага мэнэджара Nautilus распакуйце спампаваны архіў у каталог (напрыклад, на працоўны стол). Пераканайцеся, што вы закрылі ўсе праграмы LibreOffice (у тым ліку QuickStarter, калі ён запушчаны).

Перайдзіце ў каталог, у які вы распакавалі ваш атрыманы моўны пакунак.

Цяпер перайдзіце ў каталог, створаны падчас працэсу распакоўкі. Напрыклад, для французскага моўнага пакета для 32-бітнай сістэмы на базе Debian/Ubuntu каталог мае назву LibreOffice, а таксама некаторая інфармацыя пра версію і Linux_x86_langpack-deb_fr.

Цяпер перайдзіце ў каталог, які змяшчае пакеты для ўстаноўкі. У сістэмах на базе Debian/Ubuntu гэта будзе каталог DEBS. У сістэмах Fedora, openSUSE або Mandriva гэта будзе каталог RPMS.

У файлавым мэнэджары Nautilus пстрыкніце правай кнопкай мышы ў каталогу і абярыце каманду «Адкрыць у тэрмінале». У акне тэрмінала, якое вы толькі што адчынілі, выканайце каманду для ўстаноўкі моўнага пакета (пры выкарыстанні ўсіх каманд ніжэй вам можа быць прапанавана ўвесці пароль карыстальніка root):

Для Debian/Ubuntu-падобных сістэм: sudo dpkg -i *.deb

Для сістэм на базе Fedora: su -c 'dnf install *.rpm'

Для сістэм тыпу Mandriva: sudo urpmi *.rpm

Для іншых сістэм з RPM (openSUSE і інш.): rpm -Uvh *.rpm

Цяпер запусціце адну з праграм LibreOffice, напрыклад, Writer. Перайдзіце ў меню «Інструменты» і абярыце «Параметры». У дыялогавым акне «Параметры» націсніце «Мовы і Лакалізацыі», а затым націсніце «Агульныя». У выпадаючым спісе «Інтэрфейс карыстальніка» абярыце мову, якую вы толькі што ўсталявалі. Пры жаданні зрабіце тое ж самае для «Налады лакалізацыі», «Валюты па змаўчанні» і «Моў па змаўчанні для дакументаў».

Пасля ўстанаўлення гэтых параметраў націсніце ОК. Дыялог закрыецца і вы пабачыце паведамленне, што вашы змяненні набудуць моц пасля выхаду з LibreOffice і наступнага запуску (не забудзьце таксама выйсці з QuickStarter, калі ён запушчаны).

Наступным разам LibreOffice запусціцца з толькі што ўстаноўленай мовай.

----------------------------------------------------------------------
Праблемы пры пуску праграмы
----------------------------------------------------------------------

Праблемы з запускам LibreOffice (напрыклад, завісанне праграм), а таксама праблемы з адлюстраваннем на экране часта выкліканыя драйверам відэакарты. Калі ўзнікнуць гэтыя праблемы, абнавіце драйвер відэакарты або паспрабуйце выкарыстоўваць драйвер відэакарты, які пастаўляецца з вашай аперацыйнай сістэмай.

----------------------------------------------------------------------
Спалучэнні клавіш
----------------------------------------------------------------------

У LibreOffice можна выкарыстоўваць толькі спалучэнні клавіш (камбінацыі клавіш), якія не выкарыстоўваюцца аперацыйнай сістэмай. Калі спалучэнне клавіш у LibreOffice не працуе, як апісана ў даведцы LibreOffice, праверце, ці не выкарыстоўваецца гэта спалучэнне клавіш аперацыйнай сістэмай. Каб выправіць такія канфлікты, вы можаце змяніць клавішы, прызначаныя вашай аперацыйнай сістэмай. Акрамя таго, вы можаце змяніць практычна любое прызначэнне клавішы ў LibreOffice. Для атрымання дадатковай інфармацыі па гэтай тэме звярніцеся да даведкі LibreOffice або да даведкі вашай аперацыйнай сістэмы.

----------------------------------------------------------------------
Блакіроўка Файла
----------------------------------------------------------------------

Блакаванне файлаў у LibreOffice тыпова ўключана. У сетках з пратаколам Network File System (NFS) мусіць быць актыўным дэман блакавання файлаў для NFS. Каб адключыць блакаванне, адрэдагуйце скрыпт soffice, замяніўшы радок "export SAL_ENABLE_FILE_LOCKING" на "# export SAL_ENABLE_FILE_LOCKING". Калі вы адключаеце блакаванне файлаў, права запісу ў дакумент больш не абмяжоўваецца карыстальнікам, які першым адкрыў гэты дакумент.

----------------------------------------------------------------------
Прадукцыйнасць графікі
----------------------------------------------------------------------

Тыпова LibreOffice спрыяе падтрымцы прыгожай графікі за конт хуткасці. Пры наяўнасці праблем з-за нізкай хуткасці графікі, можа дапамагчы выключэнне 'Прылады - Параметры - LibreOffice - Від - Выкарыстоўваць згладжванне'.

----------------------------------------------------------------------
Важныя заўвагі да падтрымкі асоб з абмежаванымі здольнасцямі
----------------------------------------------------------------------

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю пра функцыі даступнасці ў LibreOffice, глядзіце https://www.libreoffice.org/accessibility/

----------------------------------------------------------------------
Падтрымка карыстальнікаў
----------------------------------------------------------------------

На галоўнай старонцы падтрымкі прапануюцца розныя магчымасці атрымання дапамогі па LibreOffice. На ваша пытанне, магчыма, ужо ёсць адказ — наведайце форум супольнасці па адрасе https://ask.libreoffice.org/ або знайдзіце архівы спісу рассылкі «users@libreoffice.org» па адрасе https://www.libreoffice.org/lists/users/. Акрамя таго, вы можаце адправіць свае пытанні на адрас users@libreoffice.org. Калі вы хочаце падпісацца на спіс рассылкі (каб атрымліваць адказы па электроннай пошце), адпраўце пусты ліст на адрас: users+subscribe@libreoffice.org.

Таксама глядзіце раздзел пытанняў што часта задаюцца на вэб-сайце LibreOffice.

----------------------------------------------------------------------
Паведамленні пра памылкі & пажаданні
----------------------------------------------------------------------

Наша сістэма для паведамленняў, адсочвання і вырашэння памылак у цяперашні час — Bugzilla, размешчаная па адрасе https://bugs.documentfoundation.org/. Мы заклікаем усіх карыстальнікаў адчуваць сябе часткай каманды і вітаем іх, калі яны паведамляюць пра памылкі, якія могуць узнікнуць на іх канкрэтнай платформе. Актыўнае паведамленне пра памылкі — адзін з найважнейшых спраў, якія супольнасць карыстальнікаў можа зрабіць для бягучай распрацоўкі і ўдасканаленне LibreOffice.

----------------------------------------------------------------------
Заклік да Суполкі
----------------------------------------------------------------------

Супольнасць LibreOffice вельмі скарыстала б з вашага актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы гэтага важнага праекту адкрытых праграм.

Як карыстальнік, вы ўжо з'яўляецеся каштоўнай часткай працэсу распрацоўкі пакета, і мы хацелі б заахвоціць вас прыняць яшчэ больш актыўны ўдзел з мэтай стаць доўгатэрміновым удзельнікам супольнасці. Калі ласка, далучайцеся і наведайце старонку далучэння на вэб-сайце LibreOffice.

Як пачынаць
----------------------------------------------------------------------

Найлепшы спосаб пачаць уносіць свой уклад — падпісацца на адзін або некалькі спісаў рассылкі, пачакаць некаторы час і паступова выкарыстоўваць архівы пошты, каб азнаёміцца з многімі тэмамі, якія разглядаліся з моманту выхаду зыходнага кода LibreOffice у кастрычніку 2000 года. Калі вы асвоіцеся, усё, што вам трэба зрабіць, гэта адправіць электронны ліст з самапрадстаўленнем і адразу пачаць. Калі вы знаёмыя з праектамі з адкрытым зыходным кодам, азнаёмцеся з нашым спісам задач і паглядзіце, ці ёсць у чым-небудзь, з чым вы хацелі б дапамагчы, на вэб-сайце LibreOffice.

Падпісацца
----------------------------------------------------------------------

Вось некалькі спісаў рассылкі, на якія вы можаце падпісацца па адрасе https://www.libreoffice.org/get-help/mailing-lists/

* Навіны: announce@documentfoundation.org *рэкамендуецца ўсім карыстальнікам* (малы трафік)
* Галоўная рассылка для карыстальнікаў: users@global.libreoffice.org *сачыць за абмеркаваннямі проста* (вялікі трафік)
* Праект маркетынгу: marketing@global.libreoffice.org *па-за распрацоўкай* (трафік пачынае рабіцца вялікім)
* Агульны спіс распрацоўшчыкаў: libreoffice@lists.freedesktop.org (вялікі трафік)

Далучыцца да аднаго ці некалькіх праектаў
----------------------------------------------------------------------

Вы можаце зрабіць важны ўклад у гэты праект адкрытага праграмнага забеспячэння, нават калі ваш досвед распрацоўкі ці напісання праграм малы. Так, вы!

Спадзяёмся, што вам спадабаецца праца з новым LibreOffice 25.8, і што вы далучыцеся да нас у Сеціве.

Супольнасць LibreOffice

----------------------------------------------------------------------
Выкарыстаны/Зменены Зыходны Код
----------------------------------------------------------------------

Рortions Copyright 1998, 1999 James Clark. Portions Copyright 1996, 1998 Netscape Communications Corporation.